29 красавiка 2024, панядзелак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў: Заявы Навальнага пра Украіну - на руку Пуціну

15
Гары Каспараў: Заявы Навальнага пра Украіну - на руку Пуціну

Заявы расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага пра Украіну - на руку прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну.

Пра гэта заявіў расейскі апазіцыянер Гары Каспараў, каментуючы словы Навальнага аб непажаданасці паставак амерыканскай зброі ва Украіну, піша kasparov.ru.

"Адзін з лідараў расейскай апазіцыі Аляксей Навальны даў інтэрв'ю газеце The Washington Post, у якім выступіў супраць паставак узбраення ўкраінскаму войску, указаўшы пры гэтым на неабходнасць значнага пашырэння індывідуальнага санкцыйнага спісу. Мне, як чалавеку, які нядаўна выступаў у Сенаце ЗША акурат з заклікам да паставак абарончага ўзбраення Украіне, уяўляецца неабходным адрэагаваць на заявы Аляксея і зафіксаваць шэраг істотных, на мой погляд, момантаў", - адзначыў Каспараў.

"У варунках рэальнай пагрозы працягу расейскай вайсковай агрэсіі ўпор на стрымліванне Пуціна і ягонага асяроддзя шляхам узмацнення санкцый ужо відавочна недастатковы. У той жа час пастаўка ўзбраенняў ва Украіну - канкрэтны захад, здольны прывесці да прыкметнага выніку ў адносна кароткія тэрміны. Калі ўкраінскае войска будзе аснашчанае сучасным узбраеннем, кошт вайсковай агрэсіі для Пуціна значна ўзрасце, што на сёння з'яўляецца найважнейшым фактарам, які стрымлівае поўнамаштабнае ўварванне", - упэўнены Каспараў.

"Анэксія Крыма і дэ-факта ваенная агрэсія Расея на паўднёвым усходзе Украіны выходзяць далёка за рамкі праблем расейска-ўкраінскіх стасункаў і з'яўляюцца выклікам усёй сучаснай сістэме міжнароднай бяспекі, - упэўнены апазіцыянер. - Сёння мы апынуліся ў сітуацыі, калі толькі добра ўзброенае ўкраінскае войска, гатовае даць адпор расейскаму ўварванню, з’яўляецца адзіным шанцам спыніць далейшую агрэсію і выратаваць тым самым тысячы, калі не дзесяткі тысяч, жыццяў грамадзян як Украіны, так і Расеі. На фоне даволі імавернага чарговага наступу расейскіх войскаў свядома ці несвядома заклік Навальнага не пастаўляць узбраенне ва Украіну - на руку Пуціну і ягоным памагатым".

"Мы шмат разоў станавіліся сведкамі стаўлення Пуціна да Украіны як да "недадзяржавы", і нядаўняя ягоная заява аб тым, што расейцы ды ўкраінцы з'яўляюцца "адным народам", арганічна ўпісваецца ў звыклую рыторыку расейскага дыктатара. На жаль, чарговыя выказванні Навальнага ў дачыненні да Украіны вымушаюць прызнаць , што ў ягонай пазіцыі прасочваюцца падобныя формы імперскага мыслення, якое адводзіць Украіне ролю дзяржавы другога гатунку, лёс якой павінна разглядацца як працяг расейскай палітыкі. Такая пазіцыя як амаральная, так і палітычна бесперспектыўная: немагчыма дамагчыся свабоды для свайго народа, адмаўляючы права іншых народаў на свабоду", - рэзюмаваў Каспараў.

Нагадаем, акрамя адмоўнага стаўлення да паставак замежнага ўзбраення Украіне, Навальны раней заявіў, што Крым больш не вернецца да Украіны і павінен у будучыні належаць Расеі.

Фота: Anadolu Agency/Getty Images

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках