29 красавiка 2024, панядзелак, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар «V - значыць Вендэта» анансаваў новую кнігу

Аўтар «V - значыць Вендэта» анансаваў новую кнігу

Брытанскі пісьменнік Алан Мур, вядомы па коміксах «Захавальнікі» і «V - значыць Вендэта», выпусціць сваю новую кнігу «Ерусалім» увесну 2016 года.

Гэта будзе ягоны другі твор у жанры звычайнага, а не графічнага рамана пасля «Галасы агню» (Voice of the Fire), піша Lenta.ru.

Новая кніга раскажа аб родным горадзе Мура - Нортгемптоне. Яна будзе спалучаць у сабе элементы гістарычнай фантастыкі і фэнтазі. The Guardian дадае, што пісьменнік ўключыў у раман і гісторыі з уласнага жыцця.

Рэдактары літаратара апісваюць твор як найлепшую на сённяшні дзень працу Мура. Цяпер кнігу рэдагуюць і карэктуюць. У ЗША кніга выйдзе восенню 2016 года.

61-гадовы Алан Мур апублікаваў больш за 30 розных твораў, галоўным чынам коміксаў. Многія ягоныя графічныя навелы былі экранізаваныя. Акрамя «Ахоўнікаў» і «V - значыць Вендэта» для кінаэкрана адаптавалі «З пекла» і «Лігу выбітных джэнтльменаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках