29 красавiка 2024, панядзелак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне: з узростам людзі становяцца больш даверлівымі і шчаслівымі

9
Даследаванне: з узростам людзі становяцца больш даверлівымі і шчаслівымі

З узростам людзі пачынаюць з большым даверам ставіцца да навакольных, што спрыяе іх добраму псіхалагічнаму стану і робіць больш шчаслівымі.

Артыкул, які распавядае аб рабоце даследчыкаў, быў апублікаваны ў часопісе Social Psychological and Personality Science, піша «Газета.Ru».

Навукоўцы правялі два даследаванні, накіраваныя на ўсталяванне ўзаемасувязі паміж узростам і ступенню даверлівасці. Вынікі апытання 197 888 чалавек з 83 краін паказалі, што ў старасці людзі сапраўды пачынаюць давяраць навакольным больш, чым у той час, калі яны былі маладымі. Гэта тлумачыцца тым, што ў старасці людзі арыентаваныя на тое, каб аддаваць больш часу і ўвагі сваім родным, і, адпаведна, чакаюць таго ж у стасунках да сябе. Другое апытанне закранула 1230 чалавек, якія пражываюць у ЗША, і пацвердзілі высновы першай працы. Акрамя таго, даследчыкі высветлілі, што людзі, якія з даверам ставяцца да навакольных, адчуваюць сябе больш шчаслівымі.

Спецыялісты запэўніваюць, што рызыка падману або махлярства пад якое падпадаюць пажылыя людзі праз свой давер, не можа звесці да нуля перавагі, якія яны атрымліваюць праз змяненне стасункаў да жыцця. Давер паляпшае агульны псіхалагічны стан чалавека, што робіць яго больш шчаслівым.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках