29 красавiка 2024, панядзелак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Вялікабрытаніі падазрае ўрад у пастаўках зброі Расеі

6
Парламент Вялікабрытаніі падазрае ўрад у пастаўках зброі Расеі

Брытанскія парламентарыі патрабуюць ад прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана раскрыць інфармацыю па 248 ліцэнзіях на пастаўкі ўзбраення і рыштунку Расеі.

Сябры палаты абшчын падазраюць, што гэтыя ліцэнзіі ўсё яшчэ дзейнічаюць, а брытанскі ўрад вядзе пастаўкі ў Расею насуперак санкцыям ЕЗ, паведамляе «Росбалт».

Як піша брытанская газета Times, парламенцкі камітэт кантролю за экспартам узбраення мяркуе, што, нягледзячы на санкцыі, Брытанія прадае ўзбраенне і кампаненты для вытворчасці расейскай старане на агульную суму ў 170 млн. фунтаў стэрлінгаў.

«Парламентарыі патрабуюць праверыць ці не парушае якая-небудзь з 248 ліцэнзій санкцыі ЕЗ. Гэтыя ліцэнзіі прадугледжваюць пастаўкі разведвальнага абсталявання, рыштункі і кампаненты для будаўніцтва вайсковых гелікоптэраў. У даследаванні камітэта гаворыцца, што ўрад адмовіўся раскрыць інфармацыю пра тое, хто з'яўляецца атрымальнікам прадукцыі пры пастаўках у гэтых ліцэнзіях», - адзначае выданне.

Раней, летам 2014 года, прадстаўнікі парламенцкага камітэта кантролю за экспартам узбраення апублікавалі даклад, у якім гаварылася, што на той момант брытанскія кампаніі валодаюць 251 дзеючай ліцэнзіяй на экспарт у РФ рознага тыпу ўзбраення, у тым ліку сродкаў сувязі, вінтовак, бронекамізэлек. У дакладзе адзначаецца, што толькі 31 ліцэнзія была прыпыненая пасля ўвядзення заходніх санкцый супраць Расеі. Пры гэтым 21 ліпеня 2014 года ўрад Вялікабрытаніі паведамляў аб прыпыненні дзеяння ўсіх ліцэнзій на пастаўкі зброі, кампанентаў узбраення і прадукцыі падвойнага прызначэння ў РФ праз сітуацыю ва Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках