29 красавiка 2024, панядзелак, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Пуцін рыхтуецца да новай маштабнай аперацыі

1
Турчынаў: Пуцін рыхтуецца да новай маштабнай аперацыі

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны заяўляе пра падрыхтоўку Расеі да аднаўлення баявых дзеянняў у Луганскай і Данецкай абласцях.

Пра гэта сказаў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў на ўручэнні ўзнагарод байцам батальёна Нацыянальнай гвардыі імя Кульчыцкага, піша ukranews.com.

«Пуцін рыхтуецца да новай маштабнай аперацыі агрэсіі... так што неабходна да яе падрыхтавацца, аднавіць страты ў тэхніцы, і супрацьстаяць агрэсіі», - сказаў Турчынаў.

З ягоных слоў, у пятніцу ўпершыню за доўгі перыяд з боку баевікоў пачалі выкарыстоўвацца сістэмы залпавага агню.

Як паведамляла агенцтва, Прэзідэнт Пятро Парашэнка ўвёў у дзеянне пастанову РНБА аб дадатковых захадах што да мірнага ўрэгулявання, нармалізацыі сітуацыі і ўмацавання бяспекі ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках