29 красавiка 2024, панядзелак, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт на газ для Украіны складае $348 за тысячу кубаметраў

3
Кошт на газ для Украіны складае $348 за тысячу кубаметраў

Запазычанасць Украіны перад «Газпрамам» складае $2,471 млрд. з улікам пені.

Пра гэта заявіў міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак напярэдадні двухбаковай сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам у пытаннях энэргетыкі Еўрапейскай камісіі Марашам Шафчовічам, піша «Интерфакс-Украина».

Разліковы кантрактны кошт пастаўкі газу «Газпрамам» у адрас «Нафтагаза Украіны» ў другім квартале складае $348 за 1 тыс. куб. м без уліку зніжкі, дадаў Новак.

У сераду прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў паведаміў, што Расея можа даць Украіне зніжку на газ у сто даляраў.

Сёння ж міністр энэргетыкі РФ заявіў, што Масква гатовая абмеркаваць умовы паставак газу ва Украіне да пастановы Стакгольмскага арбітражу.

У пятніцу прадстаўнікі Расеі, Украіны і Еўракамісіі правядуць трохбаковую сустрэчу, на якой плануецца абмеркаваць умовы паставак расейскага газу ва Украіну пасля завяршэння 31 сакавіка дзеяння «зімовага пакета».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках