29 красавiка 2024, панядзелак, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двум жыхарам Шумілінскага раёна пагражае смяротнае пакаранне

14
Двум жыхарам Шумілінскага раёна пагражае смяротнае пакаранне

Управа СК Віцебскай вобласці закончыла следства ў справе ў дачыненні да двух раней неаднаразова суджаных жыхароў Шумілінскага раёна.

Іх абвінавачваюць ва ўчыненні дзёрзкіх разбойных нападаў на мясцовых жыхароў у Бешанковіцкім і Віцебскім раёнах. Афіцыйная прадстаўніца УСК Віцебскай вобласці Іна Гарбачова распавяла, што ўначы 22 ліпеня мінулага года ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб тым, што ў адзін з дамоў вёскі Берасні Бешанковіцкага раёна ўварваліся двое невядомых у масках з прарэзамі для вачэй і рота, паведамляе БелаПАН.

Нападнікі, выкарыстоўваючы драўляныя аб’екты накшталт бейсбольных біт, збілі мужа і жонку, якія жывуць у доме, і звязалі іх. Пасля чаго выкралі 1 млн рублёў, ювелірныя ўпрыгажэнні і ўцяклі. У выніку нападу пацярпелая доўгі час знаходзілася на лячэнні, яе муж памёр ад атрыманых траўмаў. У гэтыя ж дзень Бешанковіцкім раённым аддзелам СК была распачатая крымінальная справа паводле арт.207 КК (разбой).

Уначы 30 ліпеня аналагічнае злачынства было зарэгістравана ў вёсцы Падлазнікі Віцебскага раёна. Двое невядомых у масках з прарэзамі для вачэй і рота з драўлянымі кіямі ў руках, выставіўшы шыбу веранды, праніклі ў дом, дзе з ужываннем гвалту, небяспечнага для жыцця, завалодалі маёмасцю, якія належаць сямейнай пары, што жыве ў доме. Нападнікі выкралі грошы (не менш за 300 000 рублёў), залатыя ўпрыгажэнні і мабільны тэлефон. Жыхару дома - мужчыну былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён праз тыдзень памёр.

Паводле беспасярэдне ўзніклага падазрэнні ва ўчыненні злачынства былі затрыманыя двое мужчын 1973 і 1976 гадоў нараджэння, якія раней супольна адбывалі пакаранне ў папраўчай установе. Абодва раней неаднаразова суджаныя за ўчыненне карыслівых злачынстваў. У момант затрымання ў асабістых рэчах падазраваных знайшлася выкрадзеная маёмасць.

Ацэнка канфіскаваных з месца здарэння рэчыўных довадаў, аналіз сітуацыі, відавочнае падабенства ў характары злачынных дзеянняў, выкарыстанне аднолькавых прылад злачынства дазволілі следчым і аперацыйным супрацоўнікам высунуць версію пра тое, што абодва разбойныя напады ўчыненыя аднымі і тымі ж асобамі.

Абедзве крымінальныя справы для далейшага расследавання з раённых падраздзяленняў былі перададзеныя ў абласную ўправу СК.

На першапачатковым этапе расследавання было выяўлена, што абвінавачаныя, ажыццяўляючы злачынны намер, перад учыненнем злачынства рабілі падрыхтоўчыя захады: выраблялі з дрэва прылады злачынства, майстравалі рэчы маскавання, падшуквалі дамы, у якіх, на іхнюю думку, мог быць значны грашовы ашчадак. У абодвух выпадках абвінавачаныя памыліліся ў сваіх здагадках і ўчынілі напады на сямейныя пары сярэдняга дастатку.

У крымінальнай справе закончаны ўвесь комплекс следчых дзеянняў. Сабраная дастатковая колькасць довадаў, якія пацвярджаюць карыслівы матыў злачынства. Праведзена больш за 30 экспэртных даследаванняў, у тым ліку судова-псіхіятрычная экспэртыза, у выніках якой абвінавачаныя прызнаныя свядомымі.

Падчас учынення злачынстваў абодва абвінавачаныя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Дзеянне абвінавачаных кваліфікаваныя паводле прыкмет складаў злачынстваў, прадугледжаных п.п.6, 12, 15, 16 ч.2 арт.139 КК (забойства, спалучанае з разбоем, учыненае групай асоб з асаблівай жорсткасцю). Паводле гэтага артыкулу абвінавачаным пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі дванаццаці гадоў, або пажыццёвае пакаранне, або смяротнае пакаранне, а пры наяўнасці абставін, прадугледжаных пунктам 12 - з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці. Таксама іх вінавацяць паводле ч.3 арт.207 КК (разбой, учынены з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання). Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Падчас следства мера стрымання не мянялася. З моманту затрымання да цяперашняга часу абвінавачаныя ўтрымліваюцца пад вартай.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках