29 красавiка 2024, панядзелак, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія ўзмоцніць вайсковую прысутнасць у Міжземным моры

Італія ўзмоцніць вайсковую прысутнасць у Міжземным моры

Італія павялічыць колькасць сваіх вайсковых караблёў і самалётаў у Міжземным моры праз высокую небяспеку тэрарыстычных нападаў.

Пра гэта заявіла міністарка абароны Італіі Рабэрта Піноцці, паведамляе "Еўрапейская Праўда" са спасылкай на ANSA.

"Узровень тэрарыстычных пагроз падвышаецца, што прадэманстравалі падзеі ў Тунісе. Італіі трэба павялічыць паветраную і марскую прысутнасць у Міжземнамор'і", - сказала Рабэрта Піноцці.

Міністарка адзначыла, што павелічэнне вайсковай прысутнасці патрэбнае Італіі для абароны інтарэсаў і захавання сітуацыі бяспекі на моры. Яна дадала, што найбольшыя асцярогі выклікае Паўночная Афрыка.

Са слоў Рабэрты Піноцці, дадатковыя рэсурсы патрэбныя для абароны ліній сувязі, гандлёвых суднаў і прыбярэжных платформаў і для назірання за дзейнасцю патэнцыйных джыхадыстаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках