29 красавiка 2024, панядзелак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН прэзэнтавала плэйліст шчасця

3
ААН прэзэнтавала плэйліст шчасця

Арганізацыя аб'яднаных нацый да Міжнароднага дня шчасця, які адзначаецца сёння, апублікавала «самы шчаслівы плэйліст».

Паслухаць яго можна на спецыяльным сайце, піша «Інтэрфакс».

У плэйліст увайшлі толькі шэсць песень: «I Got You (I Feel Good)» Джэймса Браўна (1965), «Kiss» Прынца (1986), «Three Little Birds» Боба Марлі і гурта the Wailers (1977), «(Your Love Keeps Lifting Me) Higher and Higher» Джэкі Ўілсана (1967), «Independent Women» гурта Destiny's Child (2000) і «Made to Love» Джона Леджэнда (2013).

Ці будуць у спіс дададзеныя яшчэ нейкія песні, не паведамляецца.

Як паведамлялася раней, выбраць песні для плэйліста дапамагалі музыкі Эд Шыран, Дэвід Гета, Джон Леджэнд і Джэймс Блант, а таксама супрацоўнікі ААН. Генсакратар арганізацыі Пан Гі Мун прасіў уключыць у спіс песню Signed Sealed Delivered Стыві Ўандэра.

Прыхільнікаў музыкі таксама прасілі прапаноўваць ў твітэры свае варыянты песень, якія робяць іх шчаслівымі, з хэштэгам #HappySoundsLike. Пяць з гэтых песень паабяцалі ўключыць у «самы шчаслівы плэйліст». Колькі агулам кампазіцый павінна ўвайсці ў спіс, не паведамлялася.

Свята Міжнародны дзень шчасця было заснаванае Генэральнай Асамблеяй ААН у 2012 годзе, каб падтрымаць ідэю аб тым, што імкненне да шчасця з'яўляецца неад'емнай мэтай кожнага чалавека.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках