28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава здабыла Вялікі крыштальны глобус

102

Беларуска перамагла ў агульным заліку Кубка свету ў біятлоне ў Ханты-Мансійску.

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава стала пераможцай агульнага заліку Кубка свету ў выніках сезона, набраўшы 1092 балаў. 28-гадовая спартоўка ўпершыню ў кар'еры стала ўладальніцай Вялікага хрустальнага глобуса.

У заключнай гонцы сезона-2014/15 - мас-старце на этапе Кубка свету ў Ханты-Мансійску - Домрачава заняла чацвёртае месца, што дазволіла ёй стаць недасягальнай для галоўнай канкурэнткі ў барацьбе за перамогу ў агульным заліку спаборніцтваў - фінкі Кайсы Мякярайнен (1044 ачкоў).

Трэцяе месца заняла ўкраінка Валянціна Семярэнка (865), чэшка Вераніка Віткава - 4-я (793), немка Францыска Хільдэбранд - 5-я (757), піша by.tribuna.com.

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 18-е месца (442), Надзея Пісарава - 41-я (172), Анастасія Дубарэзава - 50-я (122), Ірына Крыўко - 55-я (100).

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках