27 красавiка 2024, Субота, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У асяроддзі Януковіча пацвердзілі гібель ягонага сына

30
У асяроддзі Януковіча пацвердзілі гібель ягонага сына

У асяроддзі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча пацвердзілі, што ягоны сын загінуў у інцыдэнце на возеры Байкал.

Пра гэта РБК паведаміла крыніца ў асяроддзі палітыка.

Пры гэтым крыніца выдання ў абласной адміністрацыі пацвердзіла, што Віктар Януковіч-малодшы быў у аўтамабілі Volkswagen, які праваліўся пад лёд. Аднак падрабязнасці здарэння і імя загінулага крыніца ўдакладніць не змагла.

Раней сёння ўкраінскія СМІ паведамілі, што сын экс-прэзідэнта Украіны Віктар Януковіч-малодшы загінуў на возеры Байкал, калі аўтамабіль з яшчэ 5 пасажырамі праваліўся пад лёд.

На сайце МНС Іркуцкай вобласці сапраўды паведамлялася аб няшчасным выпадку на Байкале, хоць імя загінулага не называлася. Паводле звестак выратавальнага ведамства, трагедыя здарылася вечарам у суботу на акваторыі возера Байкал ля паўночнага ўскрайку выспы Альхон. Аўтамабіль з кіроўцам і пяццю пасажырамі праваліўся ў расколіну пад лёд. Ведамства сцвярджае, што яны выехалі на лёд, каб зрабіць некалькі фотаздымкаў, парушыўшы тым самым патрабаванні забараняльных інфармацыйных знакаў. Глыбіня ў месцы правалу складае больш за 20 м. Пасажыры аўтамабіля выратаваліся, цела кіроўцы ратавальнікі выявілі ў палонцы.

Пры гэтым пазней кіраўнік прэс-службы МНС Іркуцкай вобласці Андрэй Шутаў паведаміў ВПС Украіны, што загінулага звалі Віктар Давыдаў.

"Загінулым выявіўся Давыдаў Віктар. Астатнія пяць чалавек змаглі выбрацца з аўтамабіля", - адзначыў ён. Акрамя таго, ён дадаў, што не думае, што "сын прэзідэнта мог быць кіроўцам".

Адзначым, што дзявочае прозвішча жонкі экс-прэзідэнта Украіны Людмілы Януковіч - Давыдава.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках