28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы віталі кіеўскіх артыстаў воклічамі «Слава Украіне!»

9

Воклічамі «Слава Украіне!» і авацыямі магілёўцы віталі спектакль кіеўскіх актораў «Кураж» на міжнародным тэатральным форуме «Сакавік-кантакт».

Пастаноўку паводле п'есы Бертальда Брэхта паказалі ў першы дзень фэсту ў канцэртнай зале «Магілёў». Убачыць яе прыйшло блізу чатырохсот чалавек, перадае «Радыё Свабода».

«Гэта пастаноўка паводле п'есы Бэрнарда Брэхта «Матухна Кураж і ейныя дзеці». П'еса антываенная. Яна пра тое, як жанчына ідзе праз вайну, жыве вайной. Вайна з'яўляецца сэнсам ейнага жыцця, каб пракарміць сваіх дзяцей. На гэтым шляху яна траціць усю сваю сям'ю, сваіх дзяцей. Здаецца, траціць сэнс свайго існавання, але ідзе далей», - распавёў пра спектакль перад яго пачаткам рэжысёр-пастаноўшчык Аляксей Склярэнка.

Спектакль паставілі за год да трагічных падзей ва Украіне выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэатра, кіно і тэлевізіі імя Карпенкі-Карага. У ім няма ні слова, ён на мове пластыкі цела.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках