3 траўня 2024, Пятніца, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянерка з Магілёва не змагла растлумачыць падатковай, адкуль узяла $90 тысяч

34
Пенсіянерка з Магілёва не змагла растлумачыць падатковай, адкуль узяла $90 тысяч

Падатковая інспекцыя прадаўжае браць на кантроль буйныя пакупкі, учыненыя грамадзянамі, якія не могуць пахваліцца вялікімі прыбыткамі.

Так, беспрацоўная пенсіянерка з Магілёва была вымушаная выплаціць 117 млн рублёў падаходнага падатку пасля куплі амаль $91 тыс, піша onliner.by.

Супрацоўнікі раённай інспекцыі МПЗ у Магілёве запатрабавалі ў жанчыны дэкларацыю аб даходах і маёмасці, пасля чаго ўсталявалі перавышэнне расходаў над даходамі на суму 979,1 млн. рублёў. Назваць крыніцы даходаў пенсіянерка адмовілася, паведамляе прэс-служба інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.

Пенсіянерка аплаціла прад'яўлены да выплаты падатак.

Нагадваем, што з 2015 года банкі падаюць у падатковыя органы Беларусі інфармацыю аб грамадзянах, якія набылі вялікія сумы валюты.

Летась такіх грамадзян, якія жылі не па сродках, у краіне было выяўлена блізу 22 тыс. Сярод правераных ёсць і бізнэсоўцы, і беспрацоўныя, і пенсіянеры. Большасць «трапіліся» на куплі нерухомасці і аўтамабіляў. Калі нявыплачаны падатак перавышае 1000 базавых велічынь, то можа нават разглядацца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках