3 траўня 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калона войска ЗША прыбыла ў Польшчу для вучэнняў

Калона войска ЗША прыбыла ў Польшчу для вучэнняў

Мэтай вучэнняў з'яўляецца дэманстрацыя падтрымкі NATO краінам Усходняй Еўропы ў сувязі з агрэсіяй Расеі на ўсходзе Украіны.

У Польшчу прыбыла калона амерыканскай бронетэхнікі Dragoon Ride, якая вяртаецца на базу ў Нямеччыну праз краіны Усходняй Еўропы, паведамляе Deutsche Welle.

Маршрут амерыканскіх вайскоўцаў, якія вандруюць на больш чым сарака адзінках вайсковай тэхнікі, праходзіць праз краіны Балтыі, Польшчу і Чэхію. Праезд калоны вядзецца ў межах вайсковых вучэнняў Atlantic Resolve. Іх мэтай з'яўляецца дэманстрацыя падтрымкі NATO краінам Усходняй Еўропы ў сувязі з агрэсіяй Расеі на ўсходзе Украіны.

Тым часам Польшча абвясціла аб пачатку вайсковых вучэнняў для рэзервістаў. Паводле паведамлення Мінабароны краіны, некалькім сотням воінаў запасу адпраўленыя позвы з заклікам неадкладна з'явіцца ў сваю частку. Сёлета на вучэнні будуць прызваны 12 000 рэзервістаў, - заявіў 23 сакавіка міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк.

У той жа час генерал Багуслаў Пацек падкрэсліў, што манеўры не звязаныя з сітуацыяй на ўсходзе Украіны. Апошнім разам такія вучэнні праводзіліся ў Польшчы сем гадоў таму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках