2 траўня 2024, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля сонечнага зацьмення трох гарадзенцаў шпіталізавалі з апёкамі вачэй

7
Пасля сонечнага зацьмення трох гарадзенцаў шпіталізавалі з апёкамі вачэй

У Гарадзенскую абласную лякарню шпіталізавалі трох чалавек пасля назірання сонечнага зацьмення, якое адбылося 20 сакавіка.

Як піша «Гродненская правда», апёкі вачэй атрымалі два дарослыя і адно дзіця. Са слоў лекараў, пацыенты казалі, што перад вачыма з'яўляюцца напаўпразрыстыя плямы, якія замінаюць бачыць, а таксама недакладныя расплывістыя карцінкі.

Загадчык аддзялення мікрахірургіі вока Міхаіл Лагош адзначыў, што такіх хворых абавязкова шпіталізуюць, паколькі любая паталогія сятчаткі пагражае зніжэннем вастрыні зроку і патрабуе сур'ёзнага лячэння.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках