3 траўня 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Хоцімскім раёне механізатары абвясцілі страйк

11
У Хоцімскім раёне механізатары абвясцілі страйк

Механізатары хоцімскага СВК «Кастрычнік-Бярозкі» пры дапамозе страйку дамагліся звальнення з пасады старшыні праўлення кааператыва.

17 сакавіка механізатары гаспадаркі адмовіліся выязджаць на працу (а цяпер тут ужо пачаліся вяснова-палявыя працы), пакуль не будзе заменены старшыня СВК «Кастрычнік-Бярозкі» Мікалай Саўчанка, які дазваляў сабе вельмі грубыя і нетактоўныя стасункі ў дачыненні да работнікаў прадпрыемства, паведаміў актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч. Ён у свой час працаваў першым намеснікам старшыні Хоцімскага райвыканкама, узначальваў сельскагаспадарчую галіну раёна, добра ведае становішча спраў у сельскагаспадарчых прадпрыемствах Хоцімшчыны, піша ПЦ «Вясна».

«Механізатары СВК «Кастрычнік-Бярозкі» 17 сакавіка адмовіліся выязджаць на працу, пакуль не будзе развязанае пытанне аб адхіленні са сваёй пасады старшыні праўлення гаспадаркі Мікалая Саўчанкі, - распавядае Валерый Каранкевіч. - Гэты чалавек дазваляў сабе вельмі груба, па-хамску ставіцца да работнікаў прадпрыемства і людзі не вытрымалі. У СВК «Кастрычнік-Бярозкі» адразу ж прыехалі прадстаўнікі з Хоцімскага райвыканкама, якія ўгаварылі механізатараў пачаць працу, паабяцаўшы ўжо найбліжэйшым часам замяніць старшыню праўлення. Сёння я даведаўся, што з 24 сакавіка выконваючым абавязкі старшыні СВК «Кастрычнік-Бярозкі» прызначаны Какотаў Мікалай Іванавіч, які раней ужо працаваў на гэтай пасадзе, а цяпер пакуль узначальваў СВК «Ліпаўка». Такім чынам, дзякуючы адзінай пазіцыі, механізатары СВК «Кастрычнік-Бярозкі» здолелі дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў».

На думку Валерыя Каранкевіча, пратэстныя настроі ў асяроддзі працаўнікоў вёскі будуць пастаянна нарастаць.

Цяпер вяскоўцы ў Хоцімскім раёне атрымліваюць проста мізэрныя заробкі, і тыя не заўсёды своечасова. А тут яшчэ многія кіраўнікі дазваляюць па-хамску ставіцца да людзей, камунікуючы з імі толькі пры дапамозе лаянкі і пагроз. Гэтаму спрыяе тое, што яны абсалютна ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасці, многія кіраўнікі гаспадарак прыходзяць на свае пасады па трэцім крузе праз адсутнасць рэзерву кадраў і пралікаў у кадравай палітыцы кіраўніцтва Хоцімскага райвыканкама.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках