2 траўня 2024, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таннага таксі не будзе: Uber перадумаў адкрываць офіс у Беларусі

Таннага таксі не будзе: Uber перадумаў адкрываць офіс у Беларусі

Амерыканскі таксі-сэрвіс Uber прыбраў Менск са спісу вакансій.

На сайце кампаніі зніклі ўсе аб'явы аб пошуку супрацоўнікаў для менскага прадстаўніцтва.

Раней кампанія адкрыла шэраг вакансій для набору ў штат у Менску. Uber шукаў кіраўніка рэгіянальнага офіса, аператараў і кіраўніка маркетынгу і лагістыкі. Цяпер, на запыт «Менск» на сайце пішацца, што «па зададзеных крытэрах пошуку нічога знайсці не ўдалося».

Магчыма, такія змены звязаныя з тым, што Uber ужо набраў ўвесь запатрабаваны штат, хоць не выключана, што кампанія сутыкнулася з цяжкасцямі пры адкрыцці беларускага прадстаўніцтва.

Як пракаментаваў tut.by Яўген Белавусаў, дырэктар у развіцці онлайн-сэрвісу Taxify ва Усходняй Еўропе, для паспяховага запуску Uber у Менску кампаніі будзе неабходна адаптаваць да дзейнага заканадаўства сваю функцыянальнасць і мадэль развіцця. Яўген мяркуе, што выхад новага онлайн-сэрвісу для выкліку таксі прывёў бы да вялікага адтоку заказаў з таксі-сектара на карысць прыватных неліцэнзаваных кіроўцаў і значнага зніжэння кошту паездак.

Прадстаўнік Taxify нагадаў, што згодна з досведу іншых краін, Uber у Еўропе быў сустрэты куды халадней, чым у ЗША. Так, анлайн-сэрвіс быў забаронены ў Гішпаніі і Францыі, а ў Нямеччыне функцыянальнасць прыкладання была абмежаваная.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках