3 траўня 2024, Пятніца, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Беларускім байцам АТА падарылі «Булат»

17

Новы аўтамабіль «Булат» ужо прайшоў баявую абкатку.

«У нас у камандзе папаўненне, валанцёры прыгналі «Булат». Ён ужо прайшоў баявую абкатку, калі рушылі да танкістаў, прабілі кола», - паведамляюць беларускія добраахвотнікі на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«З коламі тут бяда, наваколлі засеяны асколкамі ад мін і снарадаў, вакол раскіданы аўтахлам і тырчыць нейкі дрот. Бывае за дзень вылятае некалькі шын. Тут бы перамяшчацца на гусенічным хаду, але ў добраахвотнікаў пакуль няма такой тэхнікі. Дзякуй, што дапамагаюць валанцёры, без транспарту тут ніяк не справіцца. «Булат» выглядае здаравякам - хай з намі будзе вайсковая ўдача», - заключаюць байцы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках