3 траўня 2024, Пятніца, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бяспраўнік» хаваўся ад пагоні ДАІ ў вясковай прыбіральні

4
«Бяспраўнік» хаваўся ад пагоні ДАІ ў вясковай прыбіральні

На два гады можа трапіць у турму 35-гадовы жыхар Гарадка.

Мужчына знаходзіўся ў вышуку. Ягоная сужыцелька напісала заяву аб знікненні грамадзянскага мужа разам з самаходам, які належыць ёй. Супрацоўнікі міліцыі, убачыўшы аўто, якое шукалі, каля крамы адной з вёсак, сталі рухацца за ім. Кіроўца, заўважыўшы пераслед, паспрабаваў уцячы спачатку на аўто, а пасля бегма, піша sb.by.

«Зніклы», як высветлілася, у краму прыехаў з чарговай сяброўкай за выпіўкай. Па дарозе падабраў некалькі спадарожнікаў і толькі тады ўбачыў міліцэйскі аўтамабіль, які даганяў яго. Націснуў на педаль газу і паспрабаваў схавацца. Не атрымлівалася. Тады мужчына кінуў машыну і пабег па сельскай вулачцы. Затрымалі яго ў драўлянай прыбіральні, дзе мужчына спрабаваў забарыкадавацца.

Раней ён быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы за п'янства. Хутка справа будзе перададзеная ў суд. Сваё знаходжанне за стырном у нецвярозым стане затрыманы катэгарычна адмаўляе. Сцвярджае, што выпіў ужо пасля прыпынку аўто - на хаду, маўляў, пакуль уцякаў ад міліцыі. А потым яшчэ і падчас знаходжання ў прыбіральні.

За паўторнае кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення абвінавачанаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў. Суд вызначыў і лёс Ford: пры такіх абставінах ён падлягае канфіскацыі. Акрамя таго, мужчыну могуць пазбавіць пасведчання на пяць гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках