2 траўня 2024, Чацвер, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель абрынаецца ўслед за нафтай

14
Расейскі рубель абрынаецца ўслед за нафтай

Рубель зноў дэманструе поўную залежнасць ад нафты.

Курс даляра ў пачатку таргоў на Маскоўскай біржы вырас на 17 капеек да адзнакі 58,91 рубля, еўра – на 10 капеек да 64,37 рубля, паведамляе ТАСС.

Кошт ф'ючэрснага кантракту з пастаўкай у траўні нафты гатунку Brent на таргах лонданскай біржы ICE знізіўся на 0,6% да $55,6 за барэль.

Індэкс ММВБ на адкрыцці таргоў Маскоўскай біржы ў аўторак знізіўся на 0,2% да 1599,55 пункта.

Кошты нафты падаюць на фоне заяў міністра нафтавай прамысловасці Саудаўскай Арабіі Алі аль-Наімі.

Ён сказаў, што нафта ўжо ніколі не будзе каштаваць 100 даляраў і што дарагая нафта не ў інтарэсах АПЕК.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках