2 траўня 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барбадас адмаўляецца ад манархіі

1
Барбадас адмаўляецца ад манархіі

Барбадас плануе стаць рэспублікай і адмовіцца ад канстытуцыйнай манархіі на чале з каралевай Вялікай Брытаніі Лізаветай II.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр выспы Фрэйндэль Сцюарт (Freundel Stuart), паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Independent.

У хуткім часе гэта прапанова будзе вынесеная на галасаванне ў парламент Барбадаса. Пры гэтым выспа, са слоў кіраўніка ўрада, захавае сувязі з Вялікай Брытаніяй і застанецца чальцом Брытанскай Садружнасці.

Пераход да рэспубліканскай формы кіравання плануюць правесці ў 2016 годзе - у 50-ю гадавіну атрымання незалежнасці ад Вялікай Брытаніі.

Як паведамляе The Telegraph, Букінгемскі палац пакуль не пракаментаваў інфармацыю. Аднак, як распавяла газеце неназваная крыніца, у Лондане прытрымліваюцца пункту гледжання, што «гэта справа ўрада і жыхароў Барбадаса».

На афіцыйным сайце Лізаветы II гаворыцца, што, нягледзячы на тое што каралева «не ўцягнутая ў штодзённую працу ўрада Барбадаса, яна працягвае выконваць важную сімвалічную ролю ў жыцці выспы». Апошнім разам Лізавета II наведвала Барбадас 26 гадоў таму. Яна прыязджала на ўрачыстасці з нагоды 350-годдзя існавання парламента на выспе.

Барбадас быў калоніяй Вялікай Брытаніі з 1627 і атрымаў незалежнасць у 1966 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках