3 траўня 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экстрэмал прадэманстраваў унікальныя фота лававага возера

4

Фатограф з Чэхіі Карэл Цюпі сфатаграфаваў адзін з самых вядомых эфіёпскіх вулканаў Эрта Але ў Эфіопіі.

Экстрэмал распавёў, што здымкі даліся яму нялёгка. Ён баяўся, што ад тэмпературы, якая зыходзіць ад лавы, яго камера расплавіцца. Праўда гэта не спыніла яго ў пагоні за эксклюзіўнымі кадрамі, паведамляе «Карэспандэнт».

«Калі я падышоў да краю кратэра, спякота была невыносная. Пасля пары секунд скура на маім твары так пякла, што мне прыйшлося адысці. У адзін момант я нават падумаў, што мая камера расплавіцца. Тым не менш, выгляд адкрываецца проста ашаламляльны - лава ўнутры вулкана пастаянна рухаецца, бурліць і трашчыць», - падзяліўся сваімі ўражаннямі Карэл.

Адзначым, што Эрта Алё з'яўляецца самым актыўным вулканам Эфіопіі і адным з пяці вядомых вулканаў свету, якія маюць лававае возера. З лютага 2010 года яго ўзровень павялічыўся больш, чым на 30 метраў, што ў канчатковым выніку прывяло да перапаўнення кратэра і да выбуховых выкідаў у паветра кропель распаленай лавы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках