3 траўня 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя, Швецыя і ЗША праводзяць супольныя вучэнні

1
Фінляндыя, Швецыя і ЗША праводзяць супольныя вучэнні

У Фінляндыі, якая мяжуе з Расеяй, стартуюць вайсковыя вучэнні з удзелам амерыканскіх і шведскіх знішчальнікаў.

З фінскага боку ў вучэннях возьмуць удзел ад двух да чатырох знішчальнікаў Hornet. ЗША будуць прэзентаваныя самалётамі F-16 Fighting Falcon, Швецыя - JAS 39 Gripen, піша «Карэспандэнт».

Фінскія і амерыканскія ВПС правядуць супольныя двухбаковыя трэніроўкі з 24 да 26 сакавіка, а таксама 30 сакавіка. Усе тры краіны будуць задзейнічаныя ў вучэннях 31 сакавіка і 1 красавіка. Палёты будуць праводзіцца ў дзённы час на самалётах без узбраенняў.

Таксама ўдакладняецца, што фінскія знішчальнікі не будуць браць удзелу ў вучэннях на тэрыторыі Эстоніі ў Ямары, дзе знаходзіцца вайсковая база ЗША.

Вучэнні пройдуць у паветранай прасторы Фінляндыі і Швецыі, а таксама ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам.

Нагадаем, раней прэзідэнт Фінляндыі падтрымаў ідэю стварэння адзінага войска Еўразвязу. На думку Саўлі Нііністэ, стварэнне адзінага войска ЕЗ стала б натуральным спосабам абароны яго каштоўнасцяў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках