2 траўня 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

LifeNews паведаміў пра ператрусы ў сваёй рэдакцыі

7
LifeNews паведаміў пра ператрусы ў сваёй рэдакцыі

У рэдакцыі тэлеканала і сайта LifeNews праходзяць ператрусы.

Пра гэта РБК паведаміла крыніца ў выданні.

Як удакладніла крыніца, у рэдакцыю прыйшлі два супрацоўнікі Следчага камітэта Расеі (СКР) і юрысты. Яны заходзяць у кабінеты, праводзяць выманне дакументаў. Супрацоўнікі выдання працягваюць працаваць на сваіх месцах.

Ператрусы санкцыянаваў СКР. Мяркуючы з пастановы, у ведамства з просьбай праверыць рэдакцыю звярнулася праваабарончая арганізацыя «Супраціў», адзначаецца на сайце выдання. Арганізацыя звярнула ўвагу следчых на публікацыю сайтам LifeNews інфармацыі аб двух злачынствах, накіраваных супраць непаўналетніх.

Старшынёй праўлення «Супраціву» з'яўляецца Старшыня Грамадскага савета пры ГУ МУС Расеі г. Масквы, чалец Савета Грамадскай палаты Расеі Вольга Косціна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках