26 красавiка 2024, Пятніца, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На борце пацярпелага катастрофу Airbus A320 былі 16 школьнікаў

5
На борце пацярпелага катастрофу Airbus A320 былі 16 школьнікаў

На борце самалёта Airbus A320, які разбіўся на поўдні Францыі, знаходзіліся 16 школьнікаў з Нямеччыны.

Пра гэта паведамляе выданне La Vanguardia, піша gazeta.ru.

Таксама групу школьнікаў суправаджалі чатыры выкладчыкі, якія прыязджалі ў Барселону на вучобу паводле абмену. Яны правялі ў Гішпаніі дзевяць дзён, падчас вучобы жылі ў дамах гішпанскіх студэнтаў і выкладчыкаў.

Навучэнцы вярталіся дадому, у горад у 80 км ад Дзюсельдорфа. Як адзначаецца, студэнты вучыліся ў гімназіі Ёзэфа Кёніга.

Паводле апошніх звестак, на борце самалёта Airbus A-320, які разбіўся на поўдні Францыі, знаходзіліся 150 чалавек.

Выратавальнікам не ўдаецца дабрацца да месца катастрофы Airbus A320 праз снег. Адзначаецца, што дарогі, па якіх спрабуюць дабрацца лекары і пажарныя, занесеныя снегам. Выратавальная аперацыя, імаверна, будзе працягнутая з паветра.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках