2 траўня 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даходы Беларусі ад экспарту нафтапрадуктаў абрынуліся на 17%

Даходы Беларусі ад экспарту нафтапрадуктаў абрынуліся на 17%

Выручка Беларусі ад экспарту нафтапрадуктаў у студзені 2015 знізілася на 17,3% у параўнанні са студзенем 2014 да $755,46 млн.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, піша АФН.

У той жа час фізічны аб'ём паставак вырас на 35,5% да 1,677 млн. Экспартны кошт склаў $450,5 за тону, знізіўшыся на 39%.

Экспарт у краіны па-за СНД у студзені вырас на 55,9% і склаў 1,329 млн тон і ў грашовым вымярэнні знізіўся на 5,5% да $574,148 млн.

Пастаўкі ў краіны СНД знізіліся на 9,6% да 348 тысяч тон, у вартасным вымярэнні - на 40,8% і склалі $181,312 млн. На экспарт у Расею адпраўлена 102 тысяч тон, Украіну - 235 тысяч тон.

У студзені 2015 Беларусь знізіла экспарт нафты на 1,2% у параўнанні са студзенем 2014 да 138 тысяч тон. Увесь аб'ём быў экспартаваны ў Нямеччыну.

Выручка ад экспарту нафты склала $44,965 млн, знізіўшыся на 57,7%. Сярэдні экспартны кошт зменшыўся на 57,1% да $326,3 за тону.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках