3 траўня 2024, Пятніца, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сорас выказаў сваё бачанне плана Пуціна аб Украіне

1
Сорас выказаў сваё бачанне плана Пуціна аб Украіне

На гэты момант Украіна саступае Расеі, бо не атрымлівае належнай падтрымкі ад ЕЗ.

У сваіх дзеяннях прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін кіруецца планам, ключавымі пунктамі якога з'яўляюцца дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне і раскол краіны, а таксама падзел Еўрапейскага Звязу. Пра гэта заявіў амэрыканскі фінансіст і філантроп Джордж Сорас у інтэрв'ю італійскай газэце La Repubblica.

Акрамя планаў у дачыненні да Украіны, Пуцін, на думку Сораса, паставіў задачу падзяліць ЕЗ, распаўсюдзіць расейскі ўплыў і, калі будзе магчымасць, замясціць Злучаныя Штаты ў якасці галоўнага вонкавага чынніка ўплыву на Еўразвяз.

"Вядома, што ён ужо ў змозе сур'ёзна ўплываць на Вугоршчыну, Славаччыну і Чэхію праз кантроль над пастаўкамі энэргетычнай сыравіны", - звяртае ўвагу фінансіст.

Сорас баіцца, што Пуцін спрабуе праводзіць у ЕЗ палітыку паводле прынцыпу "падзяляй і ўладар". Гэта ж тычыцца і Украіны: "З аднаго боку, ёсць новая Украіна, з другога - новая Расея. (...) 25 гадоў таму, калі раскідаўся СССР, уздымаўся ЕЗ. Сёння мы маем Расею, якая адраджаецца, адчувае прыкрасць у дачыненні да ЕЗ ды імкнецца зноў стаць спаборнікам ЗША. Гэта вельмі магутная і вельмі варожая ў дачыненні да Еўропы Расея, але ЕЗ гэтага не разумее - і траціць адзінства".

Джордж Сорас наступным чынам ацаніў сітуацыю ў расейска-ўкраінскай вайне на гэты момант. "Баюся, што Расея пакуль атрымлівае перамогу, і гэта адбываецца, бо Еўропа пільнуецца памылковай палітыкі ў дачыненні да Украіны. ЕЗ ставіцца да яе таксама, як да Грэцыі: з фінансавай падтрымкай, якая паступае кроплямі. Гэта было б правільна, калі б гаворка ішла пра выжыванне Украіны, але не тады, калі мэта - дамагчыся палітычнага і эканамічнага развіцця і працвітання", - сказаў ён.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках