2 траўня 2024, Чацвер, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскія ідэолагі баяцца «незадаволеных людзей»

16
Бабруйскія ідэолагі баяцца «незадаволеных людзей»

Скарачэнне працоўнага тыдня на некаторых прадпрыемствах і памяншэнне даходаў могуць справакаваць незадаволенасць людзей.

Пра гэта заявіў галоўны бабруйскі ідэолаг Мікалай Балюк у газэце «Вечерний Бобруйск», піша сайт ПЦ «Вясна».

У Бабруйску прайшла нарада ідэалагічнага актыву горада, на якім закраналася тэма «маральнага клімату ў калектывах». За яго, як паведамляе выданне, будуць адказваць кіраўнікі і ідэолагі.

«Асабліва вялікая ўвага павінна быць да моладзі», - піша пра нараду і газэта «Бобруйская жизнь». Бо моладзь, паводле вызначэння начальніцы аддзела ідэалагічнай працы адміністрацыі Першамайскага раёна Таццяны Гарбачовай, «небяспечная, цікаўная і вельмі чынная». «Калі гэтую энэргію не накіраваць у патрэбнае рэчышча, то мы можам атрымаць у выніку значна больш сур'ёзныя праблемы», - падтрымаў калегу рэдактар выдання Вадзім Шчаглоў.

Можна меркаваць, што ідэалагічны актыў рыхтуецца да прэзідэнцкіх «выбараў». Мяркуючы з камэнтароў да артыкула на сайце «Вечернего Бобруйска», ідэолагі ўжо пачалі «апрацоўваць» калектывы.

«У нас на бабруйскай фабрыцы гліняных свістулек (напэўна, маецца на ўвазе фабрыка мастацкіх вырабаў) дзякуючы ідэолагу мы даведаліся аб эканамічным цудзе, росквіце і стабільнасці ў нашай краіне. І пра тое, што ў нас няма вайны, геяў і на часе выплачваюцца пенсіі і заробкі», - напісаў адзін з камэнтатараў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках