2 траўня 2024, Чацвер, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў: Кампрамісы з Пуціным немагчымыя

1
Гары Каспараў: Кампрамісы з Пуціным немагчымыя

Расейскі апазіцыянер Гары Каспараў заклікаў узмацніць санкцыі ў дачыненні да Расеі і пачаць пастаўкі ўзбраення ва Украіну.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў галандскім інстытуце Nexus у Тылбургу, паведамляе аўстрыйская газэта Die Presse (пераклад - Инопресса.ру).

"Калі Пуцін адчуе, што мы (Захад) паказваем слабасць, то ён пойдзе яшчэ далей", - заявіў Каспараў. Пуцін, паводле ягоных слоў, нясе "небяспеку для Еўропы": "Упершыню з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны межы ў Еўропе ізноў былі змененыя дыктатарам. (...) І калі цяпер Захад не выступіць адважна супраць Пуціна, то ў небяспецы апынецца ўся Украіна, а таксама Прыбалтыка. Еўропа не павінна капітуляваць", - падкрэсліў ён. Пастаўкі ўзбраення ва Украіну "Пуціна, вядома, не спыняць, аднак плата для яго станецца вышэйшай".

Таксама Каспараў параўнаў Пуціна з тэрарыстычнай арганізацыяй "Ісламская дзяржава": "Еўропа сама сабой схільная да кампрамісаў. Сітуацыя, калі здабываюць абодва ўдзельнікі, - гэта заўсёды добра, аднак яна немагчымая ні з "Ісламскай дзяржавай", ні з Пуціным". "Ягоная адзіная мэта - захаваць сваю ўладу, і мы павінны ўсвядоміць гэтую рэчаіснасць", - падкрэсліў ён. Пуцін, як выказаўся апазіцыянер, "правядзе рэшту свайго жыцця ў Крамлі". "Памрэ ён таксама ў Крамлі. Толькі вось як і калі - гэтага я не ведаю", - адзначыў чэмпіён свету ў шахматах.

Фота: Anadolu Agency/Getty Images

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках