3 траўня 2024, Пятніца, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

TripAdvisor назваў 25 найлепшых турыстычных кірункаў

2

Турыстычны партал назваў лаўрэатаў штогадовага конкурсу Travelers 'Choice Award.

Папулярны сайт для падарожнікаў TripAdvisor апублікаваў рэйтынг з 25 найлепшых турыстычных кірункаў. Спіс складзены ў рамках штогадовага конкурсу Travelers 'Choice Award. Першае месца ў спісе заняў горад Маракеш у Марока, піша «Корреспондент».

Рэйтынг фармаваўся на падставе водгукаў падарожнікаў на працягу 12 месяцаў. У дадатак да агульнага рэйтынгу сэрвіс таксама назваў найлепшыя турыстычныя кірункі ў асобных рэгіёнах.

Топ-25 найлепшых турыстычных кірункаў:

1. Маракеш, Марока

2. Сіем-Рып, Камбоджа

3. Стамбул, Турцыя

4. Ханой, В'етнам

5. Прага, Чэхія

6. Лондан, Вялікабрытанія

7. Рым, Італія

8. Буэнас-Айрэс, Аргентына

9. Парыж, Францыя

10. Кейптаўн, Паўднёвая Афрыка

11. Нью Ёрк, ЗША

12. Цэрмат, Швайцарыя

13. Барсэлона, Іспанія

14. Гёрэмэ, Турцыя

15. Убуд, Інданэзія

16. Куска, Перу

17. Санкт-Пецярбург, Расея

18. Бангкок, Тайланд

19. Катманду, Нэпал

20. Атэны, Грэцыя

21. Будапэшт, Вугоршчына

22. Квінстаўн, Новая Зэландыя

23. Ганконг, Кітай

24. Дубай, ААЭ

25. Сіднэй, Аўстралія

1 место - Марракеш, Марокко
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках