3 траўня 2024, Пятніца, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калінінградскі губернатар паскардзіўся Мядзведзеву на Беларусь

19
Калінінградскі губернатар паскардзіўся Мядзведзеву на Беларусь

Прэм'ер-міністр Расеі паабяцаў кіраўніцтву Калінінградскай вобласці разабрацца з выпадкамі канфіскацыі тэхнікі на беларускай мяжы.

Паводле звестак губернатара рэгіёну Нікалая Цуканава, у Беларусі незаконна сканфіскавалі апаратуру на агульную суму больш за чатыры мільёны даляраў і нават паспелі яе рэалізаваць, паведамляе ТАСС.

Тлумачэнні, што за пастаўкамі стаялі фірмы-аднадзёнкі, рэгіянальныя ўлады ўважаюць за беспадстаўныя, асабліва пасля таго, як кантрольныя органы прыязджалі ў вобласць і ім паказвалі вытворчасці.

Паводле слоў губернатара, спецыяльныя службы прыязджалі ў вобласць і ўсё правяралі, вытворчасці сапраўды існуюць, і ўсё гэта пацверджана дакумэнтальна. «Іншае пытанне - кампанія паводле нашага заканадаўства можа быць зарэгістраваная ва ўсялякім месцы (не абавязкова ў Калінінградзе)», - адзначыў ён.

«Мы з гэтым разбярэмся, - запэўніў кіраўнік Кабінета міністраў. - Не сумнявайцеся: і на палітычным узроўні, і на ўзроўні выканаўцаў», - заявіў Мядзведзеў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках