3 траўня 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юнкер і Магерыні прыедуць у Кіеў 30 сакавіка

1
Юнкер і Магерыні прыедуць у Кіеў 30 сакавіка

Стала вядомая дата першага замежнага візіту кіраўніка Еўракамісіі.

Украіну з афіцыйным візітам 30 сакавіка наведае высокапастаўленая дэлегацыя Еўрапейскага Звязу. У яе складзе будуць прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і кіраўніца дыпламатыі Федэрыка Магерыні, піша "Інтэрфакс".

"30 сакавіка прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі Жан-Клод Юнкер супольна з Высокім прадстаўніком ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні зробяць візіт ва Украіну", - паведаміў спікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс на брыфінгу ў Кіеве ў аўторак, 24 сакавіка.

У рамках візіту плануецца абмеркаваць увесь комплекс двухбаковых стасункаў Украіна-ЕЗ. Спікер МЗС Украіны распавёў, што ўкраінская старана, у сваю чаргу, плануе абмеркаваць пытанні, звязаныя з аднаўленнем бяспекі, стабільнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама пытанні аб стане выканання менскіх дамоўленасцей, разгортванні на тэрыторыі Украіны міжнароднай аперацыі ў падтрымку міру і бяспекі (увядзенні міратворцаў).

Акрамя таго, паведаміў Перабійніс, будзе падымацца пытанне аб правядзенні ў красавіку ў Кіеве Міжнароднай канферэнцыі аб падтрымцы рэформаў ва Украіне (канферэнцыі донараў - рэд.). Раней дата візіту кіраўніка ЕК увесь час пераносілася. Аднак пасля перамоў у Менску ў сярэдзіне лютага на ўзроўні прэзідэнтаў "нармандскай чацвёркі" актыўныя вайсковыя дзеянні на Данбасе спыніліся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках