2 траўня 2024, Чацвер, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Пуціна збудавалі самалёт з пазалочанай мэбляй і трэнінгавай залай

50

Фотаздымкі салонаў двух новых самалётаў Іл-96-300, якія паступяць у авіяпарк прэзідэнта Расеі, выклалі ў інтэрнэт.

Здымкі апублікаваў у сябе ў блогу карыстальнік kungurov. Паводле ягоных слоў, ён атрымаў іх ад крыніцы з Мінабароны Расеі, піша «Апостроф».

«Да 15-годдзя свайго ўзыходжання на пасад наш цар наважыў зрабіць сабе царскі падарунак падагнаўшы за кошт сваіх халопаў два лайнераў Іл-96-300, - піша блогер. - Першы з лятучых членавозаў будзе пабудаваны ў варыянце Іл-96-300 «Салон», нам з вамі ён каштавацьме 3,75 млрд руб. Другі будзе мадыфікацыі Іл-96-300-ПУ (М1), на яго будаўніцтва плануецца выдаткаваць 5,2 млрд рублёў».

Са слоў блогера, абрэвіятура ПУ азначае пункт кіравання. Цяпер самалёты «даводзяць да ладу» ў Варонежы.

«Аздабленне пакуль зробленае чарнавое. На сценах, як мяркуе мая крыніца, будуць вісець нейкія творы мастацтва. Хто сказаў, што ў краіне крызіс і трэба быць больш сціплым? Гэта ў вас, недарэк, крызіс, а ў яго крызісу не бывае», - піша блогер.

Паводле ягоных слоў, мэбля зроблена з дарагой скуры, усюды інкруставаная пазалотай, ёсць трэнінгавая зала.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках