4 траўня 2024, Субота, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коста-Рыка цалкам перайшла на «зялёную» энэргію

12
Коста-Рыка цалкам перайшла на «зялёную» энэргію

Больш за 75 дзён дзяржава Коста-Рыка выкарыстоўвае энэргію, атрыманую выключна з альтэрнатыўных крыніц энэргіі.

У 2014 годзе гідра-электрастанцыі Коста-Рыкі выпрацоўвалі блізу 80% электраэнэргіі ў краіне. Аднак спачатку гэтага года магутныя ліўні сталі прычынай таго, што пачынаючы з новага года Коста-Рыка цалкам перайшла на выкарыстанне «зялёных» крыніц, піша geektimes.ru.

Акрамя гідра-электрастанцый (як звычайных дамбаў, так і гідраакумулюючых электрастанцый) у Коста-Рыцы выкарыстоўваецца ветраная, сонечная, і іншыя віды альтэрнатыўнай энэргіі.

Урад нават плануе разнастаіць гэты спіс і вылучыла блізу $1 млрд на пабудову трох геатэрмальных станцый, якія выкарыстоўваюць цяпло вулканаў. Магутнасць кожнай электрастанцыі будзе складаць прыблізна 50 МВт.

Коста-Рыка з'яўляецца адносна невялікі краінай з 4.8 млн жыхароў і атрымлівае большасць прыбытку ад турызму і сельскай гаспадаркі, а не цяжкіх і энэргаёмістых галін прамысловасці. Аднак нават у гэтым выпадку дзяржава на практыцы даводзіць, што практычна поўная адмова ад выкапнёвага паліва магчымая не толькі ў тэорыі, але і на практыцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках