3 траўня 2024, Пятніца, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі арыштавалі абутак амаль на 200 мільёнаў

12
Падаткавікі арыштавалі абутак амаль на 200 мільёнаў

Работнікі інспекцыі МПЗ Першамайскага раёна правялі пазапланавую тэматычную праверку аднаго з гандлёвых прадпрыемстваў у продажы абутку.

Вынікам праверкі стала канфіскацыя тавару на суму больш за 194 млн. рублёў, паведамляюць «Минск-Новости».

Паводле інфармацыі інспекцыі МПЗ Менску, устаноўлена, што прадаўцы не выкарыстоўвалі касавае абсталяванне, а разлік вялі наяўнымі. Цяпер прадпрымальнікам, паводле ч. 1 арт. 12.20 КаАП, пагражае штраф да двухсот базавых велічынь.

Інспектары высветлілі, што ў тавару не было належнай маркіроўкі кантрольнымі знакамі. За гэта, згодна з беларускім заканадаўствам, прадаўцам пагражае да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй тавару незалежна ад таго, у чыёй уласнасці ён знаходзіцца (арт. 12.35 КаАП).

Усяго паводле вынікаў праверкі арыштаваныя 745 пар абутку. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў эканамічны суд Менска.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках