4 траўня 2024, Субота, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Філатаў: Пакажам усяму свету, што для нас наша краіна - вышэйшая за амбіцыі

3
Барыс Філатаў: Пакажам усяму свету, што для нас наша краіна - вышэйшая за амбіцыі

Звальненне старшыні Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ігара Каламойскага прайшло максімальна карэктна.

Пра гэта напісаў народны дэпутат Украіны, былы намеснік губернатара Днепрапятроўшчыны Барыс Філатаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Старшыня Днепрапятроўскай АДА падаў прашэнне аб адстаўцы, прэзідэнт задаволіў. Звальненне прайшло максімальна карэктна. Усе справы будуць перададзеныя Валянціну Резнічэнку ў максімальна камфортным рэжыме. У суботу адбудзецца мітынг-канцэрт «За адзіную Украіну». На мітынгу будзе заслуханая гадавая справаздача каманды Каламойскага. Будуць прысутнічаць народныя дэпутаты, лідары грамадскай думкі, добраахвотнікі, валанцёры, новы губернатар», - паведаміў ён.

Са слоў Філатава, на веча запрашаюцца ўсе прыхільнікі каманды Каламойскага.

«Давайце перастанем піць валяр'янку і пакажам усяму свету, што мы можам быць цывілізаванымі людзьмі, для якіх наша краіна - вышэй амбіцый. Не давайце падстаў для радасці нашым ворагам, як унутраным, так і знешнім», - напісаў ён.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб адстаўцы Каламойскага пасля сустрэчы з ім. Выконваючым абавязкі губернатара Днепрапятроўскай АДА будзе прызначаны Валянцін Рэзнічэнка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках