4 траўня 2024, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады не спяшаюцца ўключаць украінскі тэлеканал

13
Беларускія ўлады не спяшаюцца ўключаць украінскі тэлеканал

Перамовы аб пачатку вяшчання ўкраінскага канала ў Беларусі доўжацца.

Пра гэта паведаміў беларускі амбасадар у Кіеве Валянцін Вялічка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву «Украинские новости», паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

«Праца ідзе. Гэты праект патрабуе ўзважанага развязання. Трэба вырашыць пытанне з фінансаваннем. У жыцці ёсць такая тэза: калі ты зрабіў нешта хутка, але няякасна, усе забудуць, што ты зрабіў хутка, але калі ты зрабіў павольна, але якасна, усе забудуць, што ты зрабіў гэта павольна. Так, мы вельмі хочам рэалізаваць гэты праект, але ад жадання да рэаліі заўсёды ёсць нейкі прамежак часу, які патрабуе дэталізацыі», - заявіў ён.

Аб арганізацыі вяшчання ўкраінскага канала («Першы нацыянальны») дамовіліся ў канцы мінулага года прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і Аляксандр Лукашэнка.

«Мы даўно казалі пра тое, што беларусы маюць права ведаць розныя пункты гледжання, і было б нядрэнна, калі б адзін з інфармацыйных каналаў Украіны меў магчымасць транслявацца на тэрыторыі Беларусі», - сказаў украінскі кіраўнік.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках