3 траўня 2024, Пятніца, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Днём Волі

2
Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Днём Волі

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) Івонка Сурвіла павіншавала суайчыннікаў з Днём Волі.

25 сакавіка 1918 года беларускі народ абвясціў свету, што ён «скідае апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці» і што «з гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка - незалежная, вольная дзяржава», адзначаецца ў звароце, які прыводзіць БелаПАН.

«Дзякуючы смеласці і рашучасці нашых продкаў, мы ўвайшлі не як расейская губерня ў склад Савецкага Саюза, а - прынамсі на паперы - як асобная рэспубліка, а ў 1991 годзе мы дамагліся Незалежнасці, і Рэспубліка Беларусь як дзяржава заняла сваё асаблівае месца на зямлі», - гаворыцца ў віншаванні.

«На жаль, імпэрскі «цмок», на якога многія нашы людзі перасталі звяртаць увагу пад уплывам штодзённага прамывання мазгоў маскоўскай і прамаскоўскай прапаганды, зноў прачнуўся. Незалежнасць Беларусі зноў апынулася пад пагрозай, і ў цяперашніх умовах мы не зможам яе абараніць без дапамогі цывілізаванага свету», - мяркуе Сурвіла. «Любоў да свайго краю, салідарнасць паміж намі і нашымі дзеяннямі з'яўляюцца адзінай наяўнай у нас зброяй, здольнай абараніць незалежнасць нашай Айчыны, - упэўненая старшыня Рады БНР. - Толькі калі цывілізаваны свет зразумее, што мы - стары еўрапейскі народ, які нічым не адрозніваецца ад іншых еўрапейскіх народаў, і што мы таксама заслугоўваем, каб жыць па-еўрапейску ва ўласнай вольнай дзяржаве, ён зверне ўвагу на нашу бяду».

«Але трэба, каб іншыя народы бачылі, што мы заслугоўваем іх давер і іх павагу, - адзначае Сурвіла. - Вольны свет не дапаможа маскоўскім саюзнікам. Нават калі мы прызнаем, што дапамога, якую аказаў Захад Украіне, была недастатковай, каб абараніць яе тэрытарыяльную цэласнасць, - без салідарнасці Захаду палова Украіны была б у руках маскоўскага агрэсара. Без гэтай салідарнасці нічога не выйдзе і ў нас».

Старшыня Рады БНР заклікае суайчыннікаў «паставіць сабе мэту рабіць усё для свабоды зямлі сваіх продкаў і для лепшай долі сваім унукам і праўнукам». «Каб усе мы маглі разам марыць пра тую Беларусь, пра якую марыў і беларускі народ, калі быў прыняты Акт 25 Сакавіка 1918 г.», - дадае Сурвіла.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках