27 красавiка 2024, Субота, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння «Нармандская чацвёрка» абмяркуе сітуацыю ва Украіне

Сёння «Нармандская чацвёрка» абмяркуе сітуацыю ва Украіне

У сераду, 25 сакавіка, у Парыжы «Нармандская чацвёрка» абмяркуе выкананне Менскіх пагадненняў, адвод цяжкага ўзбраення, спыненне агню.

Аб гэтым раней журналістам распавёў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін, паведамляе «Гордан».

Сустрэча дырэктараў палітычных дэпартаментаў міністэрстваў замежных спраў Францыі, Нямеччыны, Украіны і Расеі адбудзецца ў Парыжы. Украіну будзе прадстаўляць намеснік міністра замежных спраў Вадзім Прыстайка.

15 лютага ў адпаведнасці з Менскімі дамовамі на Данбасе ўсімі бакамі канфлікту было абвешчанае замірэнне, але дасягнуць поўнага спынення агню не ўдалося. Прынамсі, цягам мінулага месяца баевікам удалося захапіць горад Дэбальцава Данецкай вобласці. Самая складаная сітуацыя – паблізу данецкага аэрапорта, Шырокіна, Горлаўкі, Дэбальцава (усе - Данецкая вобласць) і на трасе Бахмутка, дзе баявыя дзеянні працягваюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках