4 траўня 2024, Субота, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкордна вялікі астэроід праляціць міма Зямлі

10
Рэкордна вялікі астэроід праляціць міма Зямлі

Гіганцкі астэроід ляціць у кірунку Зямлі і пройдзе на рэкордна блізкай да яе адлегласці цягам найбліжэйшых дзён.

Пра гэта паведамляе The Mirror са спасылкай на прагноз NASA.

Паводле ацэнак экспэртаў, яго шырыня - каля кіламетра, а даўжыня - прыблізна 990 метраў.

Аб'ект атрымаў назву "2014-YB35", і, паводле прагнозаў, пранясецца побач з Зямлёй у пятніцу. Ён рухаецца з хуткасцю больш чым 23 тысячы міль у гадзіну. Астэроід праляціць прыкладна ў 2,8 мільёнах міль ад нас, гэта проста малюсенькая адлегласць паводле астранамічных мерак, піша БелТА.

У тым, што міма Зямлі перыядычна пралятаюць малыя метэарыты, няма нічога незвычайнага, але астэроід такіх велізарных памераў - гэта вялікая рэдкасць, і ён прадстаўляе вельмі сур'ёзную пагрозу, на думку экспэртаў.

Усякае яго ўздзеянне на нашу планету выклікала б разбуральныя змены ў клімаце, землятрусы і цунамі.

Біл Нап’е, прафесар астраноміі ва ўніверсітэце Букінгемшыр, распавёў выданню The Express, што ў гэты раз ёсць "рэальная рызыка" негатыўных наступстваў ад удару астэроіда.

Экспэрты папярэджваюць, што гэта толькі пытанне часу - калі Зямля сутыкнецца з астэроідам, здольным змяніць жыццё на нашай планеце.

Аб'ект "2014-YB35" упершыню быў заўважаны ў канцы мінулага года, і цяпер астраномы асабліва ўважліва сочаць за яго перамяшчэннем на гэтым тыдні.

Калі б ён стукнуўся аб Зямлю, то яго абломкі патрапілі б у атмасферу і прывялі да такіх зменаў клімату, якія б зрабілі нашу планету непрыдатнай для жыцця. Найменшае з наступстваў такога магчымага сутыкнення - знішчэнне некалькіх гарадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках