4 траўня 2024, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню за 22 гады ў кадр трапіў «чароўны трус» (Фота)

8

Навукоўцы мала ведаюць пра жывёліну, бо яна рэдка з'яўляецца ў зоне бытавання чалавека.

Упершыню за 22 гады ў горным масіве Цянь-Шань ў Кітаі заолагі выявілі труса рэдкага заводу Ili Pika, піша The Daily Mail.

Навукоўцы мала ведаюць пра жывёліну, бо яна рэдка з'яўляецца ў зоне бытавання чалавека. Таму яго назвалі "Чароўны трус".

Упершыню гэтых жывёлін заўважыў у 1983 годзе работнік службы аховы прыроды Лі Вэйдун, і гэтым разам Ili Pika зноў трапіўся на вочы гэтаму спецыялісту, які здалеў зрабіць некалькі якасных здымкаў, піша korrespondent.net.

З моманту выяўлення роду, колькасць "чароўных трусоў" скарацілася на 70 адсоткаў. Небяспека знікнення Ili Pika ацэньваецца экспэртамі вышэй, чым у пандаў (абодва роды занесеныя ў Чырвоную кнігу).

"Чароўныя трусы" водзяцца выключна ў горным Цянь-Шані ў правінцыі Сіньцзян на паўночным захадзе Кітая. Даўжыня цела Ili Pika складае прыкладна 20 сантымэтраў. Заолагам амаль нічога не вядома пра звычкі, харчовыя перавагі ды іншыя драбніцы жыцця трусоў гэтага роду.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках