4 траўня 2024, Субота, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала падлетка з магілёўскай спецшколы

Міліцыя затрымала падлетка з магілёўскай спецшколы

Апошні з трох уцекачоў з Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай школы закрытага тыпу падлеткаў затрыманы ў Берасцейскай вобласці.

Нагадаем, 17 сакавіка трое 15-гадовых выхаванцаў спецшколы - Аляксей Глухаў, Максім Жыжык і Уладзімір Гайнулін, разбіўшы шыбу, пакінулі навучальную ўстанову ў невядомым кірунку. 20 сакавіка стала вядома аб выяўленні ў Менскай вобласці Аляксея Глухава і Максіма Жыжыка, паведамляе БелаПАН.

«Гайнулін Уладзімір, які адмовіўся вяртацца з двума іншымі навучэнцамі, адправіўся да сваёй бабулі, якая пражывае ў горадзе Баранавічы. Калі ўнук увайшоў у дом, жанчына выклікала міліцыю, тым самым прадухіліла далейшае самавольнае валацужніцтва маладзёна», - паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Адзначым, што Глухаў і Жыжык таксама прыйшлі ў дом да бабулі аднаго з іх, дзе і былі выяўленыя супрацоўнікамі міліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках