3 траўня 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Валент перамог на сусветнай Універсіядзе ў Тайландзе

3

Да паясоў і медалёў чэмпіёна свету менскі тайбаксёр дадаў тытул наймацнейшага студэнта планеты.

У аўторак, 24 сакавіка, нацыянальная каманда Беларусі сярод студэнтаў у муай-тай прыляцела з сусветнай Універсіяды, якая пышна праходзіла ў Тайландзе. Наша каманда здабыла тры медалі - залаты, сярэбраны і бронзавы, перадае "Еўрарадыё".

Пераможцам у вазе 81 кг прадказальна стаў Дзмітрый Валент (клуб "Кік-Файтэр", Менск). У першым двубоі ён накаўтаваў тайца - гаспадара спаборніцтваў. Потым датэрмінова перамог лібанца, падолеў паляка і ў фінале - мараканца.

Нагадаем, Валент - гэта той самы баец, які летась увосень на адным з прафесійных турніраў выйшаў на рынг у беларускай вышыванцы. Тады, нягледзячы на цяжкае рассяканне, наш баец трыюмфальна ўходаў тайскага апанэнта ў другім коле.

Што да сусветнай Універсіяды, то акрамя Валента з беларусаў на п'едэстал узняліся Пётра Раманкевіч (клуб "Патрыёт", Менск, сярэбраны медаль), і Алена Мішчук ("СДЮШАР Прафсаюзаў", Менск, бронзавы медаль).

Усе трое байцоў могуць узяць удзел у чэмпіянаце Беларусі, які пройдзе ў Менску з 26 да 29 сакавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках