4 траўня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вышэйшая адукацыя ў Беларусі ўтрая даражэйшая, чым у Францыі і Нямеччыне

41
Вышэйшая адукацыя ў Беларусі ўтрая даражэйшая, чым у Францыі і Нямеччыне

Журналісты параўналі беларускія кошты навучання з коштамі ў іншых краінах.

Сёння кошт аднаго года вучобы на дзённым аддзяленні ў Беларусі вагаецца паміж 960 (гуманітарны факультэт БДУ) і 1430 еўра («Стаматалогія» ў медыцынскім).

У Расеі сумы іншыя. Напрыклад, год на факультэце прыкладной матэматыкі, культуралогіі або гісторыі ВШЭ каштуе 3730 еўра, а год на эканамічным факультэце МДУ - 5 670. Але ёсць адрозненне: сума не расце, студэнты ўсе пяць гадоў плацяць грошы, прапісаныя ў падпісанай на першым курсе дамове, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Навучанне ў ВНУ Польшчы, куды прымаюць без экзаменаў, каштуе ад 2000 еўра. Напрыклад, атрымаць адукацыю палітолага ва ўніверсітэце Лодзі каштуе 2000, а праграміста, кліматолага або географа - 2500. У Літве - ад 1300 («Менеджмэнт і бізнэс-адміністраванне» ў Віленскім універсітэце) да 2700-3500 еўра (праграмы ў Віленскім тэхнічным універсітэце ім. Гедыміна).

У Францыі ўніверсітэты фінансуюцца дзяржавай, студэнты плацяць ад 200 да 400 еўра ў год. А ў Нямеччыне ў мінулым годзе скасавалі плату за вучобу наогул ва ўсіх землях (раней платнай заставалася адукацыя ва ўніверсітэтах Баварыі, Гамбурга і Ніжняй Саксоніі). Цяпер студэнты павінны плаціць 150-250 еўра на адміністрацыйныя выдаткі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках