4 траўня 2024, Субота, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэдлі Купер здыме фільм з Беёнсэ ў галоўнай ролі

Брэдлі Купер здыме фільм з Беёнсэ ў галоўнай ролі

Студыя Warner Bros. плануе зняць рэмейк стужкі «Зорка нарадзілася».

Кампанія Warner Bros. вядзе перамовы з Брэдлі Куперам пра здымкі рэмейку фільма 1937 года «Зорка нарадзілася», паведамляе Deadline. Чакаецца, што знакаміты актор зойме не толькі рэжысёрскае крэсла, але і выканае галоўную мужчынскую ролю.

Таксама ў якасці рэжысёра новага праекта разглядаюць Клінта Іствуда. На галоўную жаночую ролю студыя збіраецца запрасіць Беёнсэ, якая раней ужо выказвала цікавасць да драмы, піша korrespondent.net.

Паводле сюжэта арыгінальнага фільма «Зорка нарадзілася», актор, які страціў папулярнасць, дапамагае маладой таленавітай актрысе дамагчыся поспеху. Стужка ўжо мае два рымейкі, знятыя ў 1954 і ў 1976 годзе. У апошнім галоўныя ролі выканалі Барбара Стрэйзанд і Крыс Крыстаферсан.

Адзначым, што Брэдлі Купер быў чатыры разы намінаваны на Оскар «за ролі ў фільмах «Мой хлопец – псіх» (2012), «Афёра па-амерыканску» (2013) і «Снайпер» (2014), а таксама ў якасці прадзюсара апошняй кінастужкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках