3 траўня 2024, Пятніца, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хацкевіч: Аляксандр Глеб завінаваціўся беларускім заўзятарам

4
Хацкевіч: Аляксандр Глеб завінаваціўся беларускім заўзятарам

Паўабаронца футбольнай нацыянальнай каманды, адзін з найлепшых гульцоў краіны Аляксандр Глеб «дзесьці завінаваціўся беларускім заўзятарам».

Пра гэта заявіў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Аляксандр Хацкевіч, піша БелаПАН.

«У Еўропе - у Нямеччыне, Англіі - ягоная кар'ера склалася добра, там яго ведаюць як футбаліста. Можа быць, у «Барселоне» не атрымалася, але гэта асабістыя ягоныя справы. Аднак беларускаму заўзятару Глеб завінаваціўся, ён павінен паказаць свой ранейшы ўзровень», - сказаў Хацкевіч.

З ягоных слоў, на зборы перад адборачным матчам чэмпіянату Еўропы супраць Македоніі Глеб працуе на добрым эмацыйным узроўні, хоць фізічныя кандыцыі яшчэ не аптымальныя.

Як адзначыў Хацкевіч, ён і Глеб дамовіліся аб захаванні субардынацыі ў працы, «хоць Аляксандра часам заносіць».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках