4 траўня 2024, Субота, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: Агрэсія Пуціна не скончыцца на Украіне

4
Збігнеў Бжэзінскі: Агрэсія Пуціна не скончыцца на Украіне

Пад пагрозай і іншыя краіны.

Аналіз учынкаў расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна паказвае на тое, што агрэсія РФ не скончыцца на Украіне, пад пагрозай перш за ўсё краіны Балтыі, Грузія, Малдова, Азербайджан і нават Польшча.

Пра гэта дарадца некалькіх прэзідэнтаў ЗША, палітолаг Збігнеў Бжэзінскі сказаў у інтэрв'ю польскай Gazeta Prawna, піша "Еўрапейская праўда".

"Калі вайна ва Украіне будзе лёгкім ваенным поспехам для Расеі, яе доблесцю, то варта разлічваць на нешта падобнае і ў краінах Балтыі. Гэта ў першую чаргу. Далей гарачымі месцамі могуць стаць Малдова, Грузія, Азербайджан", - сказаў ён.

Далей, са слоў Бжэзінскага, ахвярай расейскай агрэсіі можа стаць і Польшча, хоць гэта ўжо зусім іншая сітуацыя, бо Польшча з'яўляецца чальцом NATO і, у адрозненне ад краін Балтыі, валодае большай вайсковай магутнасцю.

Аднак "на Украіне гэта не скончыцца. Такія высновы дазваляе зрабіць аналіз учынкаў Пуціна", адзначыў палітолаг.

З ягоных слоў, Польшчы, перш за ўсё, не варта занадта спадзявацца на артыкул 5 і салідарнасць з атакаваным саюзнікам.

"У NATO важную ролю маюць працэдуры і аднадушнасць. Таму ў выпадку чаго альянс будзе некаторы час паралізаваным. Той жа Грэцыяй, якая з'яўляецца сяброўкай РФ і мае права вета", - адзначыў ён.

На ягоную думку, цяпер трэба купляць больш зброі, абсталявання, павялічваць колькасць узброеных сіл і мадэрнізаваць іх.

Акрамя таго, "трэба дапамагчы Украіне, даставіць іх абсталяванне", каб не дайшло да агрэсіі супраць іншых краін.

Увогуле, Расея для Еўропы, на думку Бжэзінскага, уяўляе большую пагрозу, чым Ісламская дзяржава.

"Джыхадысты ў Еўропе - гэта не моцная краіна з войскам. Больш рэальным з'яўляецца чорны сцэнар з удзелам Расеі", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках