4 траўня 2024, Субота, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горках актывісты раздалі некалькі соцень паштовак да Дня Волі

1
У Горках актывісты раздалі некалькі соцень паштовак да Дня Волі

У Горках грамадскія актывісты раздалі студэнтам сельгасакадэміі некалькі сотняў паштовак, прысвечаных Дню Волі.

Як распавёў адзін з мясцовых актывістаў Андрэй Юркоў, традыцыя распаўсюджвання паштовак, прысвечаных 25 Сакавіка, з'явілася каля 10 гадоў таму як адна з формаў напаміну пра падзеі 1918 году, якія сталі лёсавызначальнымі ў гісторыі станаўлення незалежнай беларускай дзяржавы, паведамляе БелаПАН.

«З раніцы мы раздаём паштоўкі-віншаванні студэнтам, якія масава ідуць на заняткі, каб яны памяталі гэты дзень, гэтую памятную дату», - кажа Юркоў. З ягоных слоў, сёння ніякіх прэтэнзій з боку міліцыі да распаўсюджвальнікаў паштовак не было, студэнты ў сваю чаргу спакойна рэагавалі на акцыю.

Увечары актывісты маюць намер наведаць магілу Войцэха Дамарацкага, студэнта Горы-Горыцкай акадэміі, які загінуў, беручы ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага, і пахаваны на тэрыторыі дэндрапарку сельгасакадэміі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках