3 траўня 2024, Пятніца, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пакуль не гатовая ўводзіць еўра

2
Польшча пакуль не гатовая ўводзіць еўра

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ўважае за нерэальны пераход Польшчы на еўра ў 2016 годзе.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН у Варшаве, пра гэта ён сказаў у эфіры польскага Radio Zet.

«Еўра ў 2016 годзе ў Польшчы - гэта фантазія. Гэта гульня, якая мае на мэце зрабіць уражанне, што ў Польшчы рыхтуецца нейкае значнае змяненне», - сказаў прэзідэнт, каментуючы заяву свайго асноўнага апанента на пасаду кіраўніка дзяржавы на травеньскіх выбарах Анджэя Дуды.

Камароўскі адзначыў, што сам ініцыяваў перанос на наступны год публічнай дыскусіі на тэму пераходу на еўра, «каб не таўчы ваду ў ступе».

«Няма магчымасці ўваходжання ў зону еўра, пакуль Польшча не выканае крытэры (якія вызначаюць варункі для гэтага)», - сказаў прэзідэнт.

Акрамя таго, ён нагадаў, што для гэтага таксама неабходна змена польскай Канстытуцыі, для чаго на сённяшні дзень няма дастатковай колькасці галасоў дэпутатаў.

У той жа час Камароўскі выказаў перакананне, што далучэнне Польшчы да зоны еўра будзе выгадным для дзяржавы, і нагадаў, што Польшча падчас уваходжання ў Еўразвяз у 2004 годзе абавязалася ўвесці адзіную еўрапейскую валюту.

На днях Дуда, які прадстаўляе найбольшую апазіцыйную партыю «Закон і справядлівасць» (PiS), заклікаў Камароўскага выразна выказацца ў пытанні пераходу на еўра і паведаміць, ці магчыма гэта ў 2016 годзе. Дуда заявіў, што ўвядзенне еўрапейскай валюты прывядзе да імклівага падаражання ўсяго ў Польшчы, і што ён ніколі на гэта не пагодзіцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках