4 траўня 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня КНР у траўні з трохдзённым візітам наведае Беларусь

7
Старшыня КНР у траўні з трохдзённым візітам наведае Беларусь

У Беларусі чакаюць у траўні з трохдзённым візітам старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Пра гэта паведаміў сёння Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Пеленг", паведамляе БелТА.

"Пеленг" актыўна супрацоўнічае з партнёрамі з Кітая. Ён адзначыў, што, будучы ў Кітаі, наведваў такія прадпрыемствы. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што плануе паказаць старшыні КНР у тым ліку аб’екты супрацоўніцтва з Кітаем.

"Гэта краіна, якая шукае сёння партнёраў, у якой мора грошай. Калі мы станем, як цяпер, з імі партнёрамі і будзем развіваць гэта супрацоўніцтва ва ўсіх кірунках, мы можам атрымаць і крэдыты, і замовы. Для нас галоўнае - замовы", - сказаў беларускі дыктатар.

"Мы да гэтага візіту вельмі сур'ёзна рыхтуемся", - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках